За флэшмоб супраць прапаганды БТ далі па 5 сутак

Суддзя Партызанскага раёна сталіцы Маргарыта Шаграй у пятніцу пакарала іх пяццю суткамі адміністрацыйнага арышту, паведамляе Радыё Свабода.

Напярэдадні Алег Корбан і Уладзімір Сяргееў правялі акцыю супраць прапаганды на дзяржаўным тэлебачанні. Яны ўсталявалі на рагу вуліц Няміга і Гарадскі Вал тэлевізар з выявай лагатыпа Першага беларускага тэлеканала і расклалі на ім локшыну, таксама раскідалі яе навокал. Каля тэлевізара актывісты выставілі таблічку “Ахвяраванні на БТ”.

Лідар “Альтэрнатывы” Алег Корбан сказаў, што гэткім чынам моладзь выказала свой пратэст супраць таго, як дзяржаўная прапаганда замбуе і падае ў скажоным святле тое, што адбываецца ў нашай краіне.

БТ спадабаўся флэшмоб супраць прапаганды на БТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі