З італьянскай “Вікіпедыі” зніклі ўсе старонкі

З італьянскай версіі сайта "Вікіпедыя" зніклі ўсе артыкулы, акрамя загалоўнага, паведамляе ВВС. Так сайт выказаў пратэст супраць законапраекта, што абмяжоўвае публікацыю расшыфровак тэлефонных размоў, якія знаходзяцца ў распараджэнні паліцыі. Гэты законапраект абмяркоўвае італьянскі парламент. 

Нядаўна ў адкрыты доступ трапіла змесціва тэлефонных размоў прэм'ер-міністра Італіі Сільвіо Берлусконі, якія былі запісаныя падчас разгляду судовай справы аб карупцыі і карыстанні паслугамі непаўналетніх прастытутак. Гэтая інфармацыя выставіла італьянскага прэм'ера ў вельмі непрыстойным святле. 
Аднак у выпадку ўступлення ў сілу новага законапраекта, вэб-сайты будуць абавязаныя на працягу 48 гадзін выдаліць падобную інфармацыю са сваіх артыкулаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі