З Huawei зробяць "Гарызонт"
Беларускае дзяржпрадпрыемства "Гарызонт” вядзе перамовы з кітайскай кампаніяй Huawei пра вытворчасць смартфонаў і планшэтаў пад беларускім брэндам.
Для гэтага дэлегацыя з Беларусі прыбыла ў цэнтральную штаб-кватэру Huawei у кітайскім Шэньжэне, паведамляе TelecomDaily.
Год таму “Гарызонт” ужо замаўляў у кітайскіх вытворцаў планшэты і анансаваў тры з іх на рынку. Аднак дзеля максімальнай таннасці былі абраныя невялікія, паўсаматужнай вытворчасці, няздольныя забяспечыць прымальную якасць, падтрымку і ўзровень распрацовак. Пры гэтым тады брэнд “Гарызонта” быў на планшэты проста наклеены.
Huawei жа зможа пад заказ вырабіць неабходную колькасць прылад з пэўнымі параметрамі і забяспечыць якасную упакоўку.
Як адзначае TelecomDaily, у Беларусі дзейнічае палітыка імпартазамяшчэння, у адпаведнасці з якой урадам падтрымліваецца вытворчасць тавараў народнага спажывання ўнутры краіны. Аднак для распрацоўкі і выпуску высокатэхналагічных прылад у краіне няма навуковай і вытворчай базы.