Yeah Yeah Yeahs выпускаюць “Маскіта”(відэа)

Гурт прадставіў тызер і вокладку будучага рэлізу. Пласцінка пад назвай “Mosquito” убачыць свет 15 красавіка 2013-га.

Прадзюсаваннем чацвёртага дыска гурта, па традыцыі займаліся Нік Лоўн, які працуе таксама з Nick Cave & The Bad Seeds і Arcade Fire і ўдзельнік каманды TV On The Radio Дэвід Сітэк, паведамляе выданне Pitchfork.

Як распавяла фронтвумэн Yeah Yeah Yeahs Карэн О, запіс “Mosquito” нагадваў амерыканскія горкі, у выніку чаго альбом будзе значна адрознівацца ад папярэдніх пласцінак і будзе ўтрмліваць элементы карнявога рэгі. Нагадаем, што мінулы рэліз Yeah Yeah Yeahs пад назвай "It's Blitz!" быў выпушчаны ў 2009-м годзе.

Фота: nme.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі