Yeah Yeah Yeahs выпусцілі новы сінгл з госпел-хорам (слухаць)

Амерыканскі гурт Yeah Yeah Yeahs прадставіў свету пенсю “Sacrilege” – першы сінгл з будучага альбома “Mosquito”, які плянуецца выдаць 15 красавіка. Раней каманда ўжо прэзентавала рэкламны ролік новага лонгплэя, які ўключаў яшчэ адну новую песню, “Always”.

“Mosquito” стане чацвёртым поўнафрматным альбомам гурта, паслядоўнік пласцінкі “It's Blitz!” 2009 года. У працэсе запісу каманда аднавіла працу са сваімі даўнімі саўнд-прадзюсарамі Дэвідам Сітэкам і Нікам Лонэем.

Каментуючы новы альбом для часопіса NME, фронтвумэн Карэн О. падкрэсліла, што “Mosquito” дакладна будзе адрозніваецца ад папярэдняга альбома:

“Таму, я думаю, вы зможаце самі сказаць, што ў нас засталося нязменным. Гэта ва ўсім. Гук запіса, я мяркую, троху больш нагадвае тэкставае гучанне, і уплыў каранёў рэгі адчуваецца мацней. Шмат затрымак і сырога гучання, больш, чым у мінулы раз”.

Фота: complex.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі