Ліпковіч: Звярнуся ў КДБ, каб праверылі подпісы пісьменнікаў Чаргінца (гук)

Яўген Ліпковіч у жывым эфіры Еўрарадыё распавёў пра свой сённяшні візіт у Першамайскі РУУС.

Еўрарадыё: Вас сёння зранку міліцыянты выцягнулі на гутарку, з чым гэта было звязана?

Ліпковіч: “Так званы Чаргінец напісаў заяву ў Першамайскі РУУС на мяне, невядома адкуль ён узяў мой адрас, якога няма ў вольным доступе. Не ведаю адкуль, але ён жа генерал! Праўда, цяпер я таксама ведаю ягоны адрас — быў пазначаны на заяве... Яны патэлефанавалі ўчора і прапанавалі прыйсці на размову. Я прапанаваў ім прыйсці да мяне дамоў, але мы час не ўзгаднілі. Яны прышлі зранку і прапанавалі два варыянты — або зараз прысці або а 16-й гадзіне”.

Еўрарадыё: І што вам сказалі ў міліцыі?

Ліпковіч: “Калі я ішоў дабраахвотна ў суправаджэнні двух участковых у РУУС, яны мне сказалі, што мяне абвінавачваюць па артыкуле 9.3 Адміністрацыйнага кодэкса (з тым, што я абражаю яго… дакладнай фармулёўкі не памятаю). Мы вельмі працяглую размову мелі з міліцыянтам, я прызнаў, што я спаліў кнігі Чаргінца ў парку, бо гэтыя кнігі ўтрымлівалі элементы эротыкі і парнаграфіі”.

Еўрарадыё: Чым было пацверджана тое, што вы зняважылі Чаргінца?

Ліпковіч: “Там прыкладалася шмат раздруковак з блогаў, якія ім Чаргінец прадставіў. Прычым, выпіскі не з маіх блогаў, што мяне шакавала, часткова толькі мае. І былі фотаздымкі таго, што было 19 сакавіка. Я сказаў, што я не адказваю за гэтыя фотаздымкі, бо не я іх рабіў і не ведаю, хто іх рабіў увогуле”.

Еўрарадыё: Чым скончылася гэтая гутарка?

Ліпковіч: “Ідзе адміністрацыйная справа, якую павінны расследаваць цягам чатырох дзён — або мяне будуць судзіць, перадаваць справу ў суд або штрафаваць — нейкае прымаць рашэнне. Там ёсць два варыянты: за развядзенне вогнішча ў недазволеным месцы, і гэта я прызнаў, бо я спальваў кнігу Чаргінца ў парку, і за абразу, што я не прызнаў і не прызнаю”.

Еўрарадыё: Што вы цяпер будзеце рабіць?

Ліпковіч: “Я буду распачынаць сустрэчную адміністрацыйную справу супраць “Саюза пісьменнікаў”, супраць таго, што мне не далі выпіску з рашэння прызідыюма па маім асуджэнні. Адмова ад выпіскі — гэта адміністрацыйная справа. У мяне ёсць сур’ёзнае падазрэнне, што дакумент, які выпусціў прэзідыюм “Саюза пісьменнікаў”, дзе яны мяне асуджаюць, думаю, там некаторыя подпісы сфальсіфікаваныя, буду звяртацца ў Камітэт дзяржбяспекі, каб праверылі і гэта”.

Фота: facebook.com


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі