Янукевіч: Пазбегнуць расколу Партыі БНФ было немагчыма

Пра гэта Янукевіч заявіў сёння на з’ездзе партыі, які праходзіць у мінскім ДК МТЗ. Нагадаем, што сёлета зімой болей за 80 чалавек выказалі сваю незадаволенасць дзеяннямі кіраўніцтва Партыі БНФ і сфармавалі аргкамітэт новай нацыянальна-дэмакратычнай партыі з рабочай назвай “Беларускі Рух”. Сярод іх — Лявон Баршчэўскі, Віктар Івашкевіч, Вінцук Вячорка, Юры Хадыка.

Фармальнай прычынай для гэткага расколу стала нязгода з дзеяннямі экс-кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва, нагадвае БелаПАН.

Аляксей Янукевіч упэўнены, што пазбегнуць гэтага канфлікту было немагчыма, бо гэтыя людзі не ўспрымалі цяперашняе кіраўніцтва партыі як самастойных асобаў.