Як будуць супрацоўнічаць Беларусь і Сінгапур: заключаныя дамовы

Удзел у ім бяруць удзельнікі афіцыйнай дэлегацыі нашай краіны, якія суправаджаюць Аляксандра Лукашэнку падчас яго афіцыйнага візіта ў Сінгапур. Гэта пераважна кіраўнікі міністэрстваў і буйных прадпрыемстваў. Таксама на форуме прысутнічаюць каля 80 прадстаўнікоў сінгапурскага бізнэсу.

Першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка заявіў, што Беларусь і Сінгапур разглядаюць розныя варыянты прыходу сінгапурскага бізнэсу ў нашу краіну. Беларускі бок прапануе Сінгапуру арганізаваць сумесную вытворчасць прадуктаў харчавання. Сінгапуру таксама прапануецца паўдзельнічаць у мадэрнізацыі буйных нафтахімічных беларускіх прадпрыемстваў і ў стварэнні фармацэўтычных прадпрыемстваў. Тым часам, Беларусь зацікаўленая ў размяшчэнні каштоўных папер у Сінгапуры.

Як паведамляе БЕЛТА, Беларусь і Сінгапур створаць сумесныя прадпрыемствы па рэалізацыі аўтазапчастак на рынку Азіі. Падпісаныя кантракты на пастаўку ў Малайзію і Інданэзію буйна- і звышгабарытных шынаў на агульную суму амаль 500 тысяч еўра.

Беларусь прадала ў М'янму 1000 фламастараў, 4 скрыні гарэлкі і 6 трактароў

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі