Ва Украіне пачаліся выбары ў парламент

Вярхоўная Рада цяперашняга, шостага склікання прыняла спецыяльны закон “Аб асаблівасцях забеспячэння адкрытасці, празрыстасці і дэмакратычнасці выбараў народных дэпутатаў Украіны 28 кастрычніка 2012 года”. На стварэнне сістэмы відэаназірання выдаткавалі каля мільярду грыўняў (123 мільёны долараў). Цяпер любы ахвочы можа паглядзець відэатрансляцыю праз партал www.vybory2012.gov.ua.

Выбары ва ўкраінскі парламент праходзяць па змяшанай сістэме: 225 дэпутатаў выбіраюцца па партыйных спісах і столькі ж — па мажарытарнай сістэме ў аднамандатных акругах. Пры гэтым партыям трэба пераадолець 5-адсоткавы бар’ер, а аднамандатнікам атрымаць галасы простай большасці выбаршчыкаў сваёй акругі, перадае ИТАР-ТАСС.