Ва Украіне аб’яўленая жалоба
Такое рашэнне кіраўніцтва краіны прыняло ў сувязі з трагедыяй на вугальных шахтах.
Нагадаем, што аварыі на шахтах “Сухадольская-Усходняя” і імя Бажанава адбыліся раніцай у пятніцу. Спачатку на першай, на глыбіні каля 915 метраў, адбыўся выбух. Неўзабаве на паверхні шахты Бажанава абваліўся 70-метровы копр - збудаванне для ўздыму і спуску людзей у шахту.
У выніку аварый загінуў 31 шахцёр.