Ушчыльненне ў інтэрнатах БДУ: студэнтаў пасунуць на 200 месцаў

120716 Marcin_Abs4aga.mp3

“Нягледзячы на тое, для каго нумары — для замежнікаў ці для беларусаў.
Аплата для нашых студэнтаў не зменіцца, бо яна прывязаная да базавай”
, —
тлумачыць Еўрарадыё дырэктар студгарадка БДУ Міхаіл Чарапеннікаў.

За койка-месца ў месяц у гэтым інтэрнаце студэнт плаціць ажно 120 тысяч
рублёў. Інтэрнат адзін з самых дарагіх, бо кватэрнага тыпу. І няважна, у пакоі
трое ці чацвёра.

Так цяпер выглядае пакой у інтэрнаце № 11. (Здымкамі падзяліліся студэнты).

Чацвёрты ложак пакуль падпірае сцяну.

Замежнікам за кошт ушчыльнення аплату нават скінуць.

“У замежнікаў аплата лічыцца, як за камунальныя паслугі ў кватэры. Але яна
першапачаткова большая. А ў беларусаў аплата прывязаная да базавай”
, —
даводзіць Міхаіл Чарапеннікаў. Без уліку ацяплення замежнік плаціць за месца ў
інтэрнаце каля 150 тысяч.

БДУ ушчыльняе інтэрнаты ўжо каторы год. Летась “больш месцаў” стала ў
інтэрнаце нумар 1.

“Летась мы ўшчыльнілі іншыя інтэрнаты. У 1-м такіх пакояў, каб можна было
паставіць дадатковыя ложкі, толькі 12 штук”
, — кажа Міхаіл Чарапеннікаў.

“У нас быў пакой на чатыры чалавекі, а жылі пяць. Шукалі месца і ставілі
ложак. Гэта сёлета было, калі адзін інтэрнат на рамонце быў, адзін зносілі”
, —
расказвае Еўрарадыё студэнт гістфаку Паша, ён жыве якраз у 1-м інтэрнаце.

Ля 11-га інтэрната, які ўшчыльняюць цяпер, сустракаю трох студэнтаў
юрыдычнага факультэта. Дадатковы ложак у іх пакоі паставілі яшчэ месяц таму. Ці
не цесна?

“Ды не, нармальна. Нас усё задавальняе, можна пацярпець. У асноўным тут
жывуць юрысты і студэнты факультэта міжнародных адносін, але цяпер, калі
паставілі дадатковы ложак, засяляюць і з іншых факультэтаў”
, — расказвае
студэнт юрфаку Дзмітры.

За год ва ўніверсітэта стала на два інтэрнаты менш: знеслі інтэрнат па
праспекце Пераможцаў, а інтэрнат на вуліцы Карла Маркса аддалі музею. Але
месцаў менш не стала: як і летась, 5600. Чацвёртая частка — для першакурснікаў.

Еўрарадыё спытала ў мінакоў, якія асацыяцыі ў іх выклікае жыццё ў інтэрнаце. Адказы ў апытанцы:

120716 STR Studen4estvo.mp3