Ус хоча зарэгістраваць групу ў 300 чалавек

Пра гэта
паведаміў сёння на прэс-канфэрэнцыі кіраўнік гэтай ініцыятыўнай групы,
экс-кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус. Па яго словах, якія перадае Радыё
"Свабода"
, група ўжо сфармаваная, адбыўся сход, і далей яна будзе
дзейнічаць у парадку, прадугледжаным заканадаўствам.

Група прапануе
такія змены. Прадстаўнікі кандыдатаў у прэзідэнты і дэпутаты павінны атрымаць
права ўключаць сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі. Павінен быць асобны
падлік галасоў па кожным кандыдаце, бюлетэні павінны раскладацца па асобных
стосах, а перад гэтым паказвацца ўсім сябрам камісіі і назіральнікам. Сябры
камісій ад кандыдатаў маюць права паставіць на зваротным баку бюлетэня свае
подпісы, каб улады не маглі ўкідаць у скрыні дадатковыя бюлетэні.