Ураган “Сэндзі” на Кубе разбурыў 130 тысяч дамоў
Стыхійнае бедства абрынулася таксама на Гаіці, штармавое папярэджанне абвясцілі ў некалькіх амерыканскіх штатах.
На Кубе найбольш пацярпела правінцыя Сант’яга-дэ-Куба, паведамляюць інфармагенцтвы. Нанесеная сур’ёзная шкода інфраструктуры, сельскай гаспадарцы, ёсць праблемы з тэлефоннай сувяззю і электразабеспячэннем. Ахвярамі “Сэндзі” сталі 11 чалавек, у тым ліку адно дзіця.
На выспе ўсё яшчэ ідуць моцныя залевы. Наступствы ўрагану прымусілі ўлады адкласці другі тур выбараў у муніцыпальныя органы, прызначаны на 28 кастрычніка.