Украіна адзначае свой Дзень волі

Дзень волі з'явіўся ва ўкраінскім афіцыйным календары параўнальна нядаўна, у 2005 годзе. 19 лістапада трэці прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка падпісаў адпаведны ўказ.

У ім гаварылася, што свята ўводзіцца ў краіне з мэтай зацвярджэння ва Украіне ідэалаў свабоды і дэмакратыі, улічваючы гістарычнае значэнне рэвалюцыйных падзей восені 2004 года.

Нагадаем, што 22 лістапада 2004 года, пасля таго, як Цэнтральная выбарчая камісія абвясціла вынікі другога тура прэзідэнцкіх выбараў, паводле якіх Віктар Юшчанка саступіў Віктару Януковічу, па ўсёй Украіне пачаліся акцыі пратэсту. Пазней яны атрымалі назву “Аранжавая рэвалюцыя”.

У пратэстантаў атрымалася дамагчыся рашэння Вярхоўнага суда, паводле якога было праведзена паўторнае галасаванне. Па яго выніках прэзідэнтам Украіны стаў Віктар Юшчанка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі