У Венецыі часова забаранілі маторныя лодкі
У нядзелю 14 красавіка рух на Вялікім канале спыніўся на некалькі гадзінаў.
Улады гораду такім чынам пазбавіць яго жыхароў ад няспыннага шуму матораў і паху бензіну і саляркі. Мянушка Венецыі — Серэнісіма, то бок, “Найцішэйшая” — ужо даўно не адпавядае рэчаіснасці. Да таго ж лодкі і катэры падымаюць хвалі, якія размываюць сцены старажытных будынкаў.
Болей за 7 тысяч дробных суднаў зарэгістраваныя і маюць ліцэнзіі для руху па водных шляхах гораду. Улады спадзяюцца, што ўладальнікі лодак і баржаў паступова пяройдуць на электрычную, або гібрыдную цягу, перадае ВВС.