У Віцебску стартуе новы Beatles-фэст

17-19 чэрвеня ў Віцебску пройдзе Beatles-фестываль пад назвай “Облаки-Облака”, які плануе сабраць пазітыўных людзей і бітламанаў на беразе Дзвіны. У межах фестывалю запланаваны выставы, чытанні, кінапрагляды, вечарыны, канцэрты, лекцыі, семінары, круглыя сталы, флэшмобы, інсталяцыі і нават – уласна віцебскія - Abbey Road і Сунічныя Паляны. Асноўнымі фестывальнымі пляцоўкамі стануць мясцовы Бітлз-клуб “Чердачок” і вялізная пляцоўка ў цэнтры горада – Летні Амфітэатр. Весці фэст будзе расійскі музыка і шоўмэн Дзмітрый Дзіброў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі