У Татарстане затануў цеплаход, шукаюць больш за 100 пасажыраў

Круізны цеплаход “Булгарыя” выйшаў у рэйс па рацэ Волга. На яго борце знаходзілася амаль 190 чалавек, сярод іх трыццаць дзяцей. Цеплаход трапіў у навальніцу і раптоўна затануў на адлегласці ў тры кіламетры ад берага. Уратавацца ўдалося 80 турыстам. Іх падабараў іншы круізны лайнер.

Лёс яшчэ ста пасажыраў “Булгарыі” застаецца невядомым. На месцы аварыі працягваюць працу ратавальнікі.

Фота — itar-tass.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі