У Нідэрландах абралі лепшыя фэсты Еўпропы

Ужо трэці раз Festival Awards Europe правёў сваё апытанне і ўзнагародзіў лепшыя фэсты. Гэтым разам у галасаванні ўзялі ўдзел каля 400 тысяч фестывальных фанаў. Цягам 6 тыдняў яны галасавалі за лепшы фэст-“гігант”, лепшы фэст “сярэдняга ўзроўню”, лепшы “маленькі” фэст, лепшы “новы”, лепшы “ў памяшканні”, і нават лепшы “чысты і экалагічны”.

І вось што атрымалася:

Лепшым “вялікім” фэстам (больш за 40 тысяч наведвальнікаў) абралі добра вядомы беларусам венгерскі Sziget. Ён абышоў па галасах нават дацкага рок-монстра Roskilde. Гэтая ўзнагарода – натуральна юбілейны падарунак для Сігета, бо фэст у гэтым годзе пройдзе ў 20 раз. 

Лепшым “сярэднім” (ад 20 да 40 тысяч наведвальнікаў) стаў таксама блізкі да нас, польскі OFF Festival.

Лепшым “малым” (ад 500 да 10 тысяч наведвальнікаў) прызналі нямецкі Haldern Pop

У цікавай намінацыі “GREEN ’N’ CLEAN – лепшы чысты і экалагічны фэст быў абраны таксама нямецкі фэст, але   электроннай музыкі – Melt!

Таксама абіралі лепшага фестывальнага хэдлайнера і лепшую песню-гімн. Цікава, але адразу ў двух гэтых намінацыях перамог альтэрнатыўны рок ад Coldplay, у апошняй намінацыі з песняй Viva la Vida.

Паглядзець поўны спіс намінантаў і пераможцаў можна на афіцыйнай старонцы Festival Awards Europe.

Дарэчы, заяўкі на ўдзел у Festival Awards Europe фестывалі адпраўляюць самі, і мусяць выбраць, у якой намінацыі ім змагацца. Магчыма, і беларускія фэсты маглі б пачаць цягацца з еўрапейскімі канкурэнтамі?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі