У Мінску з'явіцца вуліца Уга Чавеса?

Як паведамляе “Беларускі партызан”, зранку 6 сакавіка на паседжанні Мінгарвыканкама абмяркоўвалі магчымасць назваць імем Уга Чавеса адну з вуліц у цэнтры Мінску.

Адзін з варыянтаў — пераймянуюць вуліцу ў цэнтры, побач з вуліцамі Маркса, Леніна, Камуністычнай. Другі варыянт — перайменаваць вуліцу Куйбышава, на якой знаходзіцца амбасада Венесуэлы.

Да 60-годдзя Уга Чавеса ў Мінску таксама плануецца ўсталяваць бюст памерлага лідара Венесуэлы.

Фота — bymedia.net