У Мінску пачалі разліваць кубінскі ром

19 жніўня ў пасольстве Кубы адбылася прэзентацыя кубінскага рому, разлітага на прадпрыемстве "Мінск Крышталь", паведамляе БелаПАН. Спецыялісты далі высокую ацэнку якасці новага прадукта. Чакаецца, што кубінскі ром беларускага разліву з'явіцца на прылаўках ужо пасля 1 верасня. Вытворцы і прадаўцы запэўніваюць, што цана на яго будзе значна ніжэй, чым на аналагічны імпартны прадукт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі