У Мінску квіткі будуць каштаваць 950 рублёў за паездку

Ужо падрыхтаванае рашэнне гарвыканкама, паводле якога праезд падаражэе на 50 рублёў за адну паездку. Гэта рашэнне, адзначае БелаПАН, набудзе моц пасля ўзгаднення ў Мінгарвыканкаме.

Як кажуць у дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс", цяпер пасажыры пакрываюць толькі 45% кошту праезду.

Нагадаем, апошні раз праезду у грамадскім транспарце сталіцы даражэў 4 жніўня. Тады ён павысіўся з 850 да 900 рублёў за адну паездку.

Дарэчы, днямі падаражэў праезд у грамадскім транспарце Гомеля і Барысава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі