У Мексіцы арыштавалі 158 паліцыянтаў

Арышты прайшлі ў двух паўночных штатах Мексікі. 110 паліцыянтаў былі затрыманыя ў горадзе Лерда, яшчэ 48 — у суседнім горадзе Гомес-Паласіа, перадаюць інфармагенцтвы.

Бліжэйшым часам у гэтых гарадах паліцыянтаў заменяць вайскоўцы і паліцыя штату, бо тыя мясцовыя праваахоўнікі, якія засталіся на свабодзе, будуць праходзіць праверку.

У лістападзе 2012 года ўлады Гомес-Паласіа звольнілі 145 паліцыянтаў пасля таго, як яны не прайшлі праверку на добранадзейнасць.

У Мексіцы вельмі высокі ўзровень арганізаванай злачыннасці. Групоўкі наркагандляроў, з якімі часта супрацоўнічаюць паліцыянты, перавозяць наркотыкі з краінаў Лацінскай Амерыкі ў Злучаныя Штаты. З 2006 года, калі прэзідэнт Мексікі Феліпэ Кальдэрон абвясціў барацьбу з наркагандлярамі, у краіне ў выніку канфліктаў злачынных груповак загінула болей за 70 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі