У Луцку чакаецца “Беларуская прысутнасць”

4 снежня ва ўкраінскім Луцку клубным музычным фестывалем стартуе новы культурна-грамадскі праект – “Беларуская прысутнасць”. Ініцыятыва правядзення фэста належыць культурна-мастацкаму агенцтву “Арт-ЗАХАД”, які займаецца арганізацыяй культурных мерапрыемстваў ва ўкраінскім горадзе. Асноўная мэта праекта — прыцягнуць ўвагу грамадскасці да культурнай сітуацыі ў Беларусі, дзе беларускамоўныя музычныя выканаўцы, фактычна, знаходзяцца на мяжы вымірання. Адкрыццё ўкраінскай імпрэзы прысвечанай Беларусі, пройдзе ў культавым для Луцка клубе “Майдан” пры ўдзеле беларускіх гуртоў “Akute”, “Sciana”, “Жнюв” і рэпера Vinsent’а.

У размове з Еўрарадыё адзін з арганізатараў фэсту Сяргей Мартынюк адзначыў, фэст мусіць стаць традыцыйным. Беларуская прысутнасць ва Ўкраіне, украінская прысутнасць у Беларусі — вось галоўны кірунак супрацоўніцтва, які будзе ўключаць у сябе правядзенне фестываляў, канцэртаў, літаратурных вечарын, мастацкіх выстаў ды сустрэч з вядомымі асобамі абодвух народаў. Іншымі словамі, “Беларуская прысутнасць” — гэта масток паразумення паміж украінцамі і беларусамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі