У Лондане адбудзецца пахаванне Маргарэт Тэтчэр

Труна з целам Тэтчэр правяла ноч у капэле Святой Марыі ў Вестмінстарскім палацы. У аўторак увечары там прайшла кароткая імша, на якой прысутнічалі сваякі нябожчыцы, прадстаўнікі абедзвюх палат парламента, а таксама асабісты персанал Маргарэт Тэтчэр, які працаваў у рэзідэнцыі на Даунінг-стрыт.

У сераду труну з целам Тэтчэр адправіцца ад Вестмінстарскага палаца да сабора святога Паўла. На ўсім шляху працэсіі па абодва бакі дарогі будзе стаяць ланцуг вайскоўцаў брытанскага войска, флота і ваенна-паветраных сіл — агулам каля 700 чалавек.

Пасля паніхіды адбудзецца крэмацыя цела нябожчыцы. На гэту частку цырымоніі будуць дапушчаны толькі блізкія, перадае ВВС.

Куранты вежы Біг-Бэн каля будынка брытанскага парламента ў Лондане замоўкнуць на час пахавання Тэтчэр.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі