У Іспаніі сёння пройдзе агульнанацыянальны страйк

Чакаецца, што ў страйку супраць эканамічнай палітыкі ўрада прымуць удзел больш за 150 грамадскіх арганізацый краіны, паведамляеюць інфармагенцтвы.

Прафсаюзы і ўлады Іспаніі дамовіліся пра захаванне мінімуму паслуг у дзень страйку. Заканадаўства краіны абавязвае страйкоўцаў узгадняць з уладамі мінімальны гарантаваны аб'ём перавозак і працы іншых службаў у перыяд акцыі. Ён не павінен быць меншы за 25% ад агульнага аб'ёму паслуг. Страйк не закране выратавальныя і экстраныя службы.

Дарэчы, Еўрапейская канфедэрацыя прафсаюзаў таксама заявіла, што правядзе сёння агульнаеўрапейскі "Дзень дзеянняў". Ён накіраваны супраць палітыкі жорсткай эканоміі ў краінах ЕС. Падчас акцыі ў розных еўрапейскіх краінах, у тым ліку ў Грэцыі і Партугаліі, пройдуць дэманстрацыі ды страйкі.

Фота — ru.euronews.com