У Гомелі бульбіну прасоўваюць у нацыянальныя сімвалы Беларусі

korshun.mp3

Прыватнае прадпрыемства “Радуга” згадзілася выпускаць сувенір. Дырэктар прадпрыемства Міхаіл Коршун расказаў гісторыю нараджэння Бульбаёсціка, як той з кніжнага персанажа стаў цацкай-сувенірам і магчымым нацыянальным брэндам.

Міхаіл Коршун: “Аўтар Раіса Дзяйкун звярнулася да нас з просьбай ўвасобіць Бульбаёсціка і даць яму жыццё. Каб кожны меў яго ў сябе. Мы спрабавалі. Здаецца, атрымалася. Яна зацвердзіла гэты вобраз. І цяпер мы (а, дакладней, больш яна) прасоўваем яго, як беларускі брэнд. У кніжках ёсць малюнкі. На падставе іх мы стварылі свой вобраз”.

Як кажа Міхаіл Коршун, арэал распаўсюджання Бульбаёсціка агульнымі намаганнямі будуць пашыраць.

Міхаіл Коршун: „Калі гэты новы беларускі брэнд прыжывецца – будзем прасоўваць яго далей. У нас ёсць-такі задума, у перспектыве прасоўваць вобраз бацькі, маці, бабулі, дзядулі. Гэты вобраз павінен усталявацца як беларускі брэнд. Мы хочам прасоўваць яго не як дзіцячую цацку, а як брэнд Беларусі. Плануем зрабіць сувенірны пакуначак”.


Відаць, гамельчукі добра знаёмыя з Бульбаёсцікам праз кнігі Раісы Дзяйкун. Бо яе ініцыятыву зараз жа падтрымала прадпрыемства, і прэзентацыя прайшла з поспехам. Вытворца расказаў, што першая партыя цацак ужо разышлася.

Міхаіл Коршун: “Першую партыю мы ўжо адправілі. Прэзентацыя прайшла ў Доме культуры. Мы пакуль аддалі дваццаць штук. Цана сувеніра – нешта каля 16 тысяч. Вобраз лёгка распазнецца. Гэта ўсё вобраз з кніг, якія аўтар прапанавала ўвасобіць ў матэрыяле”.

Пакуль вытворчасць Бульбаёсціка абмежаваная гомельскім прадпрыемствам “Радуга”, аднак, магчыма, хутка замежнікі пасля візіту ў Беларусь, будуць прывозіць з сабой не толькі саламяных лялек, але і бульбянога героя.

Міхаіл Коршун: “Пакуль толькі мы можам вырабляць Бульбаёсцікаў. Мы працуем з аўтаркай на падставе дамовы, адлічваючы ёй пэўны працэнт ад прададзеных сувеніраў, як аўтарцы гэтага брэнду”.

На свой працэнт ад продажу Бульбаёсціка мог бы разлічваць і кароль Аўгуст ІІІ Сас, дзякуючы якому бульба з’явілася ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі