У “Доме правасуддзя” працягнецца працэс Канавалава-Кавалёва
Учора ў залі суда з’явіліся родныя Дзмітрыя Канавалава.
Аднак бацька і маці галоўнага абвінавачанага адмовіліся даваць паказанні, спаслаўшыся на права не сведчыць супраць сына. Яны адразу ж выйшлі з залі і з’ехалі з невядомымі людзьмі.
Таксама на ўчарашнім паседжанні дэманстравалася відэа з месца, на якім Дзмітрый Канавалаў нібыта выпрабоўваў свае выбуховыя прылады.
Сёння працэс адновіцца аб 11-ай гадзіне.