У Брэсцкай вобласці перад выходнымі крадуць алкаголь

Як паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкай вобласці, першыя два крадзяжы адбыліся ў Іванаўскім раёне. У мясцовым сяльпо 55-гадовы беспрацоўны выкраў бутэльку айчыннага каньяку. Аднак збегчы яму не ўдалося — на месцы яго затрымалі прадаўцы і наведнікі крамы.

А вось у вёсцы Моладава  двое злодзеяў не абмежаваліся спіртным. З вясковай крамы яны прыхапілі яшчэ і "паесці". Агулам накралі больш як на мільён рублёў. Каб трапіць у краму, зламыснікі праламалі сцяну складскога памяшкання.

У Баранавіцкім раёне 45-гадовы выпівоха таксама не пайшоў "на справу" сам. З групай асобаў, якіх міліцыя пакуль не затрымала, ён разбіў акно ў кафетэрыі вёсцы Лясной. Адтуль яны выцягнулі спіртовыя напоі і цыгарэты больш як на 2 мільёны рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі