У Беларусь прыехаў расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў

Між іншым, на паседжанні мяркуюць разгледзець пытанні бюджэтнай палітыкі, паліўна-энергетычны баланс на наступны год.

Таксама 18 ліпеня Мядзведзеў сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам і беларускім прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам. Яны абмяркуюць пытанні развіцця двухбаковых гандлёва-эканамічных адносінаў.

Таксама ёсць інфармацыя, што падчас сустрэчы гаворка можа пайсці пра пра праблему "закамуфляваных" паставак Беларуссю расійскіх нафтапрадуктаў у трэція краіны.

Нагадаем, напярэдадні візіту расійскага прэм'ера ў беларускай сталіцы прайшлі затрыманні маладзёжных актывістаў, якіх асудзілі на адміністрацыйны арышт. Учора "Малады фронт" перадаў праз расійскую амбасаду Мядзведзеву ліст, у якім распавёў пра "зачыстку" і папрасіў дапамагчы вызваліць палітычных з-за кратаў.

Фота — azerros.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі