Цюрых прызналі самым дарагім горадам для жыцця
Следам за гэтым швейцарскім горадам ідуць Токіа і яшчэ адзін швейцарскі горад — Жэнева.
Такія вынікі чарговага даследавання Worldwide Cost of Living ("Кошт пражывання ў гарадах свету"). Яго праводзіць Economist Intelligence Unit — аналітычнае падраздзяленне Economist Group.
Дарэчы, у Паўночнай Амерыцы самым дарагім для жыцця горадам апынуўся канадскі Ванкувер (37-е месца). Ён пакінуў ззаду Лос-Анджэлес і Нью-Ёрк (42-я і 47-я пазіцыі).
Даследаванне ахоплівае 130 гарадоў свету, адзначае РБК. Яно грунтуецца на параўнанні коштаў у 160 катэгорыях, уключаючы ежу, вопратку, транспарт, квартплату і нават навучанне ў прыватных школах.