"Троіца" пакажа калекцыю інструментаў у Беларусі!

21 жніўня ў гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе” адкрыецца выстава ўнікальнай калекцыі інструментаў, якая належыць этна-трыа “Троіцы”.  Сярод інструментаў – беларускія ліры, смыкі, гуслі, нямецкія цытры і домры, турэцкі сас, афрыканскія чароткі, малазійскія ракушкі, балгарская гайда, дудкі, акарыны, званы з разбураных касцёлаў і іншыя. Большасць інструментаў “Троіца” выкарыстоўвае ў сваёй музыцы.

Адкрыццё выставы адбудзецца 21 жніўня ў 14.00. У гэты дзень лідар этна-трыа Іван Кірчук з дапамогай інструментаў пакажа мона-спектакль “Варажбіт. Працяг”.

Паводле www.musicfromby.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі