"Таксіст" Самі Насэры трапіў у псіхбальніцу

Самі Насэры стаў вядомым пасля ролі таксіста ў культавых прыгодніцкіх камедыях Люка Бэсона «Таксі». Там ён іграў самародка-кіроўцу.

Слава і грошы закружылі акцёру галаву. Яго не раз затрымлівалі за рулём нецвярозым. Аднойчы ён нават збіў паліцыянтку. Насэры арыштоўвалі таксама за дэфіляванне аголеным па набярэжнай у Канах, піша “Наша Ніва”.