Сёння ў Мінску адбудзецца "Чарнобыльскі шлях"

"Чарнобыльскі шлях-2012" (онлайн, фота, відэа)
У леташняй акцыі ўзялі ўдзел (па розных падліках) ад 1 да 2 тысяч чалавек. Каля 40 чалавек былі затрыманыя.


Фотарэпартаж з "Чарнобыльскага шляху 2012" у Мінску

Рамкі металашукальнікаў, сімвалы радыяцыйнай бяспекі на тварах, сцягі ўсіх колераў вясёлкі і смерць-пудзіла.

У 27-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС у Мінску адбудзецца "Чарнобыльскі шлях 2013". Мінгарвыканкам даў дазвол на шэсце і мітынг. Яго арганізатары вырашылі “не блытаць людзей” і правесці іх тым жа маршрутам, якім сёлета прайшлі на "Дзень волі". Шлях пачнецца ў 18:30 ля кінатэатра "Кастрычнік" і скончыцца мітынгам на плошчы Бангалор.


За два тыдня да шэсця "Зялёныя" прапанавалі пазбавіць мерапрыемства палітызаванасці і зрабіць цалкам экалагічным. Маўляў, гэта дапаможа вярнуць масавасць. Але найбольш верагодна, што сёлета "Чарнобыльскі шлях" пройдзе ў звыклым рэжыме.


Падчас "Чарнобыльскага шляху" будуць збіраць грошы для хворых на анкалогію дзяцей. Сабраныя сродкі перададуць у адзін са шпіталёў.


Цікава, што аргкамітэт па правядзенні “Чарнобыльскага шляху” распускаць пасля шэсця не будуць. Актывісты лічаць, што яго існаванне дапаможа змагацца з будаўніцтвам Астравецкай АЭС.


Журналісты Еўрарадыё пройдуць "Чарнобыльскім шляхам" разам з мітынгоўцамі і будуць весці онлайн-рэпартаж з месца падзеяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі