Структура ААН падтрымала Алеся Бяляцкага

Па словах старшыні Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Сугайр Бэльхасэн, якія перадае Радыё "Свабода", гэта моцны сігнал падтрымкі ад ААН праваабаронцам ва ўсім свеце, якім не дазваляюць атрымліваць фінансаванне, якіх пазбаўляюць легітымнасці і супраць якіх пачынаюць крымінальныя справы за іх праваабарончую дзейнасць.

У прэс-рэлізе з нагоды гэтай рэзалюцыі міжнародныя праваабаронцы падкрэсліваюць, што яна мае непасрэднае дачыненне да справы беларуса Алеся Бяляцкага. Паводле высновы Працоўнай групы ААН у справе неабгрунтаваных затрыманняў, яго асудзілі ў Беларусі, парушыўшы міжнародныя абавязанні краіны не ўмешвацца ў фінансаванне дзейнасці недзяржаўных праваабарончых арганізацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі