The Strokes выклалі новы трэк з будучага альбома (слухаць)

Амерыканскія індзі-рокеры The Strokes парадавалі публіку чарговай песняй з будучага, пятага па ліку, альбома "Comedown Machine", выхад якога запланаваны на 25 сакавіка. Музыкі выклалі ў інтэрнэт кампазіцыю “All The Time”. Гэта ўжо другі трэк з новага альбома, прэзентаваны да выхаду дыска: у канцы студзеня з’явілася кампазіцыя “One Way Trigger. Яе ўхіл у сінці-поп выклікаў неадназначную рэакцыю прыхільнікаў. У адрозненні ад “One Way Trigger” трэкам “All The TimeThe Strokes вяртаюцца да свайго класічнага гучання.

Самі ж музыкі падкрэсліваюць, што новы альбом не будзе істотна адрознівацца ад яго папярэдніка “Angles”, хоць у ім і будуць даволі розныя і часам не зусім характэрныя для гурта кампазіцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі