The Strokes прадставілі новы сінгл “One Way Trigger” (слухаць)

Нядаўна ў музычнай прэсе з’явілася інфармацыя пра тое, што гурт The Strokes завршае працу над новым дыскам, якую ўскосна пацвердзіў бацька гітарыста Альберта Хаманда. У выніку музыкі прадставілі сінгл з будучага альбома і прызналіся, што яго рэліз запланаваны на канец года.

Трэк пад назвай “One Way Trigger” відавочна хіліцца ў сінт-поп, а меладычныя лініі і фальцэт Джуліяна Касабланкаса нагадваюць пра хіт гурта A-ha 80-х гадоў “Take on Me”.

Бясплатна скачаць сінгл можна на сайце каманды Thestrokes.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі