Status Quo выдаюць новы альбом

Новы альбом запісалі і брытанскія рок-ветэраны Status Quo. Першы за чатыры гады дыск пад назвай “Quid Pro Quo” з'явіцца ў продажы ўжо ў канцы траўня.

У новы студыйнік трапілі 14 новых песень, а таксама хіт “In The Army Now” перазапісаны летась з музычным корпусам брытанскай арміі.

Разам з дыскам новых песень альбом дапоўняць складанкай “The Official Bootleg — Greatest Hits Live”. У яго ўвойдуць 10 вядомых песень гурта, запісаных на мінулагодніх канцэртах у Амстэрдаме і Мельбурне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі