Стартуе беларускі адбор на “Соседний Мир 2012”

Фестываль музыкі і актуальнага мастацтва “Соседний Мир 2012”, што сёлета пройдзе з 27 па 29 ліпеня ў Крыме, распачынае адборачны тур. Каб сыграць на галоўнай сцэне фэсту разам са знакамітымі хэдлайнерамі, музыкам трэбаа падаць заяўку на ўдзел у адборы да 1 сакавіка на e-mail [email protected] альбо http://vk.com/topic-2227912_26418321.

Заяўка павінна утрымліваць наступныя дадзеныя:

1. Назву гурта, стыль, дату ўтварэння

2. Горад

3. Кароткую інфармацыю па гурце, спіс удзельнікаў разам з інструментамі

4. Спасылкі на інфармацыйныя крыніцы ў сеціве (сайт і г.д.)

5. Далучаныя аўдыёзапісы памерам не больш 10 МБ ці спасылкі;

6. Абавязковыя спасылкі на “жывое” відэа гурта;

7. Кантакты

Да ўдзелу ў адборы дапускаюцца гурты, якія граюць у любых стылях і накірунках за выключэннем каманд, якія прапагандуюць гвалт, расавую дыскрымінацыю, прыніжаюць правы і гонар грамадзян.

Конкурс пройдзе ў тры этапы. Па ідэі арганізатараў, у фінал мусяць увайсці два гурты,

Адзін з якіх выступіць на галоўнай сцэне фэсту, а таксама дабярэцца да яго бясплатна на аўтобусе. Другі пераможца сыйграе на сцэне “Сонца” і атрымае прызы ад спонсараў. Больш падрабязную інфармацыю пра беларускі адбор на фестываль “Соседний Мир 2012” можна знайсці на старонцы праекту Вконтакте. Дадатковая інфармацыя  +375296301880.

Нагадаем, беларускімі ўдзельнікамі “Соседнего Мира” летась былі гурты МУТНАЕВОКА і The Fraiz. У якасці хэдлайнераў на сцэну выходзілі Ляпис Трубецкой, LUMEN, ПИЛОТ, Noize MC, Animal ДжаZ, Sunsay, Король и Шут, LюK і іншыя.

Карысныя спасылкі:

Суполка адбору: http://vk.com/sosedniymirby

Падзея адбору: http://vk.com/event34767182

Заяўкі на [email protected]

Аўтобусны тур на фэст: http://vk.com/club26942241

Фота: http://musicwall.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі