Спіса “невыязных” больш няма?

“Наколькі мне вядома, усіх тых, хто звярнуўся ў суды, органы МУС, Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі выключыў са спісаў, і яны могуць выязджаць за мяжу”, — расказвае юрыст Беларускага хельсінкскага камітэта Гары Паганяйла.

121123_pilecki_vyezd.mp3

Пра “спіс невыязных” ён ведае лепш за астатніх. Паганяйла сам там фігураваў і нават судзіўся адразу з двума міністэрствамі — Мінюстам і МУС. Віны чыноўнікі не прызналі, кампенсацыю за страчаны час, нервы і квіткі праваабаронцу не вярнулі, але са спісу выключылі. Памылка, маўляў. Прабачайце. Камп’ютарны збой.

Выключылі з “чорнага спіса” і першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча. Яму нават у суд звяртацца не давялося. Шушкевіч мяркуе, што аповеды пра збой у сістэме смеху вартыя.

“Я прайшоў Міністэрства юстыцыі, Міністэрства ўнутраных спраў, і яны мне далі паперку, што гэта была памылка, збой сістэмы. Гэта смех, прабачце. Я ведаю, што такое камп’ютар, што такое база даных”.

Цяпер Станіслаў Шушкевіч праблем на мяжы не мае — ездзіць ва ўсіх накірунках. Нягледзячы на тое, што сваё стаўленне да ўладаў не змяніў, і па-ранейшаму заклікае да ўвядзення санкцый супраць афіцыйнага Мінска.

Але не ўсё так бязвоблачна на шляху апазіцыянераў з Беларусі ў замежжа. У жніўні ў Мінску прайшлі паседжанні Міждзяржаўнай міжведамаснай рабочай групы па выпрацоўцы рэкамендацый па правядзенні ўзгодненай міграцыйнай палітыкі ў межах Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Бакі дамаўляліся пра ўвядзенне адзінага спіса невыязных. Відаць, дамовіліся. Віктар Карняенка, які доўгі час быў у “чорным спісе” беларускіх спецслужбаў, цяпер мае праблемы і на расійскай мяжы.

“Я ехаў праз Расію, так адбылося выпадкова. І ўпершыню за ўсю гісторыю (а я не першы раз праз Расію ехаў) яны некуды хадзілі з маім пашпартам, тэлефанавалі”.

Лідар АГП Анатоль Лябедзька, які таксама вярнуў сабе статус выязнога, лічыць, што паслабленні гэтыя часовыя. Ён перакананы, што пытанне, выпускаць, альбо не апазіцыянераў з Беларусі, вырашаецца не памежнікамі, а на самым высокім узроўні. Іначай бы памежнікі, якія Лябедзьку пазнаюць у твар, апазіцыянера да мяжы і блізка не падпусцілі.

“Я прайшоў Міністэрства юстыцыі, Міністэрства ўнутраных спраў, і яны мне далі паперку, што гэта была памылка, збой сістэмы. Гэта смех, прабачце. Я ведаю, што такое камп’ютар, што такое база даных”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі