Сілавікі Беларусі цікавіліся ў Microsoft 35 акаўнтамі ў Skype

Як паведаміў у афіцыйным блогу Microsoft выканаўчы віцэ-прэзідэнт і генеральны дарадца карпарацыі па прававых і карпаратыўных пытаннях Брэд Сміт, гэта першая такая справаздача.

Беларусь не фігуруе ў запытах па карыстальніках такіх сэрвісаў, як Hotmail, Outlook, SkyDrive, Xbox LIVE, Microsoft Account, Office 365 ды інш.

Разам з тым, паведамляе interfax.by, летась ад праваахоўных органаў Беларусі да прадстаўнікоў сэрвісу Skype паступіла 5 запытаў, якія закраналі 35 акаўнтаў. Пры гэтым усе запыты датычылі толькі агульных звестак пра карыстальнікаў і не закраналі кантэнт (фатаграфіі, перапіску і г.д.).

Па словах аўтараў дакладу, яны патрабуюць ордары ад праваахоўных органаў, перш чым падаць ім інфармацыю карыстальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі