Сёння ў Кракаве адбудзецца лёсаванне Еўра-2012

Лёсаванне стыкавых матчаў чэмпіянату Еўропы па футболе, які пройдзе ў Польшчы і на Украіне летам наступнага году, адбудзецца сёння ў Кракаве.

Удзел у турніры ўжо забяспечылі сабе зборныя Расіі, Германіі, Італіі, Францыі, Нідэрландаў, Англіі, Даніі, Швецыі і Іспаніі, а таксама - гаспадары чэмпіянату з Польшчы і Украіны.

Чэмпіянат стартуе 8 чэрвеня. Матчы пройдуць ва ўкраінскіх Кіеве, Харкаве, Данецку і Львове, а таксама ў польскіх Варшаве, Познані, Гданьску і Вроцлаве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі