Сёння святкуюць Дзень пацалунка
Гэтае свята нарадзілася яшчэ ў 19 стагоддзі.
Радзімай Дня пацалункаў лічыцца Англія. У канцы 19 стагоддзя тут вырашылі, што пацалунак настолькі важная праява любові, што павінен мець сваё ўласнае свята. З нядаўняга часу Дзень пацалункаў таксама святкуюць і 12 лютага, напярэдадні Дня святога Валянціна. Аднак пацалункі рэч настолькі прыемная, што святкаваць можна і двойчы на год.