Сёння пройдзе суд над “Нашай Нівай”
Аднаўляецца справа аб ліквідацыі выдання. Пасяджэнне пачнецца а 14.30 у будынку Вышэйшага гаспадарчага суда.
Працэс ініцыявала Міністэрства інфармацыі. На думку дзяржустановы, “Наша Ніва” мае зашмат папярэджанняў. Адпаведна газета павінна быць пазбаўленая рэгістрацыі. Працэс цягнецца ўжо не першы месяц. Раней рэдакцыя абскарджвала папярэджанні, атрыманыя ад Міністэрства інфармацыі. Поспеху тое не мела і выданне можа быць закрытае ўжо сёння.
Нагадаем таксама, што ўчора ў рэдакцыю завіталі міліцыянты. Яны паведамілі, што апошняе папярэджанне стала прычынай для завядзення адміністрацыйнай справы супраць выдаўцоў “Нашай Нівы”. Ім пагражае штраф у памеры ад 3,5 да 17,5 мільёнаў рублёў.