Сёння на вуліцах і плошчах будуць званіць будзільнікі

Замест апладысментаў удзельнікам прапанавалі наставіць будзільнікі ў сваіх тэлефонах на 20.00, каб такім чынам засведчыць свой удзел.

Арганізатары кажуць, што людзі збяруцца ля буйных гандлёвых цэнтраў, пасля чаго накіруюцца да станцыі метро “Акадэмія навук” і “Плошча Якуба Коласа”. Плануецца, што адтуль удзельнікі а 19-ай гадзіне пойдуць калонамі насустрач па ходніках праспекта Незалежнасці. У рэгіёнах “акцыя маўчання” мусіць прайсці ў старым фармаце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі