Сёння 11-ты дзень працэсу Канавалава-Кавалёва

Дзмітрый Канавалаў, які, па версіі абвінавачання, якраз і прынёс выбухоўку ў метро,  за хвіліны сабраў імітацыю бомбы. Адпаведны следчы эксперымент ладзіўся 20 красавіка.

Спярша Канавалаў паказаў, як зрабіў выбухоўку, ужытую ў метро 11 красавіка. На выраб яму спатрэбілася 27 секундаў. Потым Канавалаў зрабіў з лямпачкі дэтанатар. Змясціў яго ў 5-літровую бутэльку з рэчывам, прыматаўшы пакет з паражальнымі элементамі. Іх ролю ў эксперыменце выконвалі цукеркі дражэ, макароны і спагецці. У цэлым на падрыхтоўку да дзеяння выбуховага прыстасавання Канавалаву спатрэбілася не больш за паўгадзіны.

Таксама на судзе стала вядома, што ў склепе абвінавачанага ў Віцебску знайшлі хімічныя рэактывы, розныя прыборы і запісы з формуламі.