Саміт “Усходняга партнёрства” пачынаецца сёння ў Варшаве

Раней выказвалася меркаванне, што ад нашай краіны ў Варшаву можа паехаць міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў. Гайсёнак выступіць на пленарным паседжанні саміту з ацэнкай вынікаў і перспектываў супрацоўніцтва ва Усходнім партнёрстве. Беларуская дэлегацыя таксама прыме ўдзел у іншых мерапрыемствах саміту.

Нагадаем, што “Усходняе партнёрства” — гэта ініцыятыва ЕС, накіраваная на шэсць краін Усходняй Еўропы і Паўднёвага Каўказу: Арменію, Азербайджан, Беларусь, Грузію, Малдову і Украіну. Ініцыятыва нацэленая на ўмацаванне адносін паміж ЕС і яго ўсходнімі суседзямі за кошт паглыблення палітычнага супрацоўніцтва і эканамічнай інтэграцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі