Салісту Green Day параілі "падцягнуць штаны"

Фронтмэна Green Day Білі Джо Армстранга напрыканцы мінулага тыдня знялі з рэйса авіякампаніі Southwest Airlines. Знялі за тое, што яго штаны звісалі занізка і ён адмаўляўся іх падцягваць. Відавочцы кажуць, што сцюардэса запатрабавала, каб Армстранг “прывёў сябе ў парадак”. А той спытаў, няўжо ёй больш няма чым заняцца. Затым ён паспрабаваў сесці на сваё месца, але яго папрасілі пакінуць борт самалёта. Армстранг, натуральна, паскардзіўся кіраўніцтву авіякампаніі, і інцыдэнт быў вельмі аператыўна вычарпаны. У музыкі папрасілі прабачэння і прапанавалі паляцець наступным рэйсам, што ён і зрабіў.

Па матэрыялах zvuki.ru

Фота: www.listal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі