Румынія адклікае з Малдовы вайсковага аташэ
Палкоўнік Даніка Тэнасэ быў затрыманы паліцыяй за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.
Аўтамабіль вайсковага аташэ пасольства Румыніі ў Малдове паліцыянты спынілі падчас аперацыі "Белыя ночы". Тэст паказаў, што ў крыві румынскага дыпламата 0,52 праміле алкаголю пры дапушчальным паказчыку 0,15 праміле. Дыпламат прызнаў, што выпіў.
Прадстаўнікі румынскай амбасады пакуль не каментуюць інцыдэнт, адзначае РБК.
Фота — trirub.com