Рок-клубы нашага дзяцінства (фота)

На пачатку 1990-х нефармальная творчая моладзь збіраецца
на лесвіцы ля Дома Афіцэраў. Там, пад адкрытым небам праходзяць імпрэзкі,
канцэрцікі, пастаноўкі… Там нараджаецца вулічны тэатр “Бамбукі”, у які
ўваходзяць Сяргей Міхалок, Сяргей Есін, Яўген Калмыкоў... Неўзабаве будучы
дырэктар “Ляписа Трубецкого” знаходзіць месца, дзе можна афіцыйна тусавацца і
ўзімку, калі “на лесвіцы” рабілася няўтульна.

“У тыя часы любыя палацы культуры, кінатэатры і г.д.
вельмі лёгка ішлі на камерцыйны кантакт,
— корпаецца ў памяці музыка ды шоў-мэн
Аляксандр Памідораў. — А адміністрацыя кінатэатра “Піянер” заўсёды станоўча
ставілася да розных моладзевых аб’яднанняў. Таму менавіта ў холе кінатэатра раз
на тыдзень пачалі праходзіць “сабранні” клуба “Аддис Абеба”.

Клуб прапісваецца па адрасе: вуліца Энгельса, 20. Там
пануе бесклапотнае рэгі, але працуе жорсткі фэйс-кантроль, каб пазбягаць
скіноў. Частка імпрэзаў праходзіць у “закрытым” фармаце: квіткі не даходзяць да
вольнага продажу. Вечар пачынаецца з жывога канцэрта і працягваецца дыскатэкай.
Але ў 1996 годзе “нефармальныя тусоўкі” пачынаюць напружваць “жыхароў” будынку
насупраць. У выніку клуб закрываюць.

Складана ўявіць, але ў тыя часы не было лічбавых фотакамер, таму фоткі, калі і захаваліся, дык толькі ў прыватных архівах

На сценах сярод пальмаў віселі габелены і партрэты Боба Марлі ды Хайле Селасіе

Прыкладна ў той жа час тусоўка збіраецца ў сутарэннях
палаца культуры МТЗ, у кавярні “Время”. Адрас: вуліца Даўгабродская, 24.
Першапачаткова там адзін-два разы на тыдзень ладзяцца акустычныя канцэрты,
больш падобныя на творчыя сустрэчы. Афіцыйна гэта называецца “Четыре
апельсина
”, але наведвальнікі даюць месцу мянушку “Сосиски и пиво толстого Мо”.
Гэта праз стандартны ганарар музыкаў: скрыня піва на чалавека…

“Эстафету падхопліваюць дырэктар ды вакаліст Neuro Dubel
Аляксей Маўзон
і Аляксандр Кулінковіч адпаведна,
— працягвае ўспаміны пра
мінулае Аляксандр Памідораў. — Назву клуба змяняюць на “Три поросенка”. Ён
працуе амаль увесь тыдзень. Каб зразумець усю знакавасць гэтага месца, варта
дадаць, што праз нейкі час выдаецца касета з творамі, так бы мовіць,
рэзідэнтаў. Там каля дзесяці гуртоў, сярод якіх “Распилил и выбросил”, Beauty
by mistake
, Hasta la Fillsta,
Ляпісы” ды іншыя”.

Нечакана адміністрацыя ПК МТЗ абвяшчае рамонт ў падвале,
і клуб закрываецца. У 2000-х яго праца аднаўляецца пад шыльдай “Рок-клуб”.
Цяпер жа на гэтым месцы працуе “гламурны” клуб “Сатурн”.

Нават не верыцца, што тут калісьці пачыналася сталічная рок-музыка

Тым часам мінскім гуртам патрабуецца новае месца для
канцэртаў. Ім робіцца клуб “Резервация”, што існуе ў памяшканні сталовай пры
інтэрнатах БДУІР. Адрас: вуліца Леаніда Бяды, 4.

Резервация” была абсалютна цэнтральным месцам,
узгадвае Макс Івашын, у тыя часы — клавішнік Neuro Dubel. — Там выступалі ўсе
нашы рокеры. “Дзюбеля” былі ў адным канцэрце з гуртом “Корль и Шут”. Памятаю
выступ нямецкага джаз-коравага калектыву Moorpaul. Дакладна першая
Попс-Каранацыя” там прайшла… Я разумею, што гэта нічога не сказаць, але там
было ўсё”.

Клуб пачынаўся са звычайнай дыскатэкі пад назвай
Пирамида”, якую арганізаваў студэнт РТІ Юрый Баброўскі. А ідэя ладзіць там
“жывыя” канцэрты належыць сённяшняму старшыні аддзела культуры Маскоўскага раёна
Андрэю Бялову. Тады Андрэй Аляксандравіч быў студэнтам педінстытута. “Пирамиду
і “Резервацию” чаргавалі, але ў выніку цалкам перайшлі на “нефарматны фармат”.

На гэтым месцы раней скакала некалькі соцен чалавек

 

Месца раздачы ежы падчас канцэртаў закрывалася

Там, дзе зараз вешалка, стаяла сцэна

 

Па выхадных у клубе рэпетавалі Neuro Dubel і “Ляпис
Трубецкой
”, там жа збіраліся “Леприконсы”. Але ў сярэдзіне лютага 1998 года
ўлады пачалі падазраваць, што ў клубе гандлююць марыхуанай. 1 красавіка
гаспадарам клуба патэлефанавалі з патрабаваннем вызваліць памяшканне цягам 24
гадзінаў. “Резервацию” перадалі БПСМ (так раней называўся БРСМ). Клуб змяніў
імя спачатку на “Альтэрнатыву”, а потым на “А-клуб”. Менавіта ў А-клубе прайшоў
першы адборачны тур на фестываль “Басовішча”, які шмат гадоў задаваў трэнды ў
беларускай музыцы.

"Резервацию" можна ўбачыць на нарэзке з выступаў Happy Face тых часоў:

Пасля закрыцця “А-клуба”, арганізатары паспрабавалі
стварыць яшчэ адно месца для нефармальных тусовак. Так іншая РТІ-шная сталоўка
ператварылася ў клуб “База”. Адрас: вуліца Петруся Броўкі, 8а. Гэты клуб
запомніўся вялікай колькасць метал-канцэртаў. Тут выступалі нават сусветныя
зоркі — нарвежскія блэк-металісты Mayhem.

Левы ўваход былая "База"

 

Тут калісьці правяралі квіткі і торбы!

 

Цяпер гэта памяшканне разбітае гіпсакартонавымі
перагародкамі на офісы, побач працуе більярдны клуб.

Раней, падняўшыся па лесвіцы, ты адразу трапляў у двіжуху. Зараз трэба выбіраць

Памяшканне "Базы" разбіта на некалькі офісаў

Дзесьці на гэтым месцы раней была сцэна

Еўрарадыё працягвае наведваць тое, што засталося ад
культавых клубаў нашага дзяцінства. На чарзе Парк-клуб Мінск”, NC, “Сафары”,
Акварыюм” і многія іншыя культавыя месцы
.

Фота: Relax.by, Interfax.by