Расійскія выратавальнікі выпадкова знайшлі беларуса

Пра выпадак, які адбыўся ў Пскоўскай вобласці, распавядае informpskov.ru. Выратавальнікам  паступіла інфармацыя, што заблукаў рыбак, жыхар Ленінградскай вобласці. Паведамленне перадала жонка мужчыны. 

Жанчына распавяла, што яе муж з'ехаў на рыбалку на Чудскае возера на аўтамабілі. Вечарам ён выйшаў з ёй на сувязь і да таго, як у яго разрадзілася батарэя мабільнага тэлефона, паспеў сказаць, што згубіўся.


На месца здарэння накіравалі групу выратавання. Знайшлі аўтамабіль, аднак самога мужчыны каля яго не было. Пошукі працягваліся ўсю ноч, пакуль сам пацярпелы не з’явіўся каля адной з мясцовых вёсак.

Падчас пошукаў выратавальнікі сустрэлі на Чудскім возеры яшчэ аднаго чалавека, які ўжо доўгі час там рыбачыў. Ён прыняў дапамогу і быў дастаўлены ў бліжэйшую вёску. Другім рыбаком апынуўся грамадзянін Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі